Беларускія спартсмены атрымаюць генетычныя пашпарты

Як паведамляе БЕЛТА, такія пашпарты ўтрымліваюць інфармацыю пра генетычны патэнцыял спартсмена, дапамагаюць выяўляць яго схільнасць да высокіх спартыўных дасягненняў, устойлівасць да фізічных нагрузак. Выкарыстанне такіх звестак дае магчымасць падбіраць для кожнага спартсмена аптымальны рэжым трэніровак.

Беларускімі навукоўцамі вызначаны гены, якая адказваюць істотны ўплыў на такія фізічныя якасці чалавека, як цягавітасць, сіла, хуткасць, здольнасць да аднаўлення пасля фізічных нагрузак. Генетычны банк беларускіх спартсменаў ужо ўключае каля 500 узораў ДНК.

Фота — athletics.by