Беларускія тралейбусы будуць ездзіць у Эквадоры і Калумбіі

Пра гэта расказаў генеральны дырэктар “Белкамунмаша” Уладзімір Кароль.

Кароль: "Цяпер у нас актыўная праца ідзе на лацінаамерыканскі рынак. Да нашай прадукцыі вельмі пільная ўвага і павышаны попыт. Мы якраз можам вырашыць іх запыты. Там тэхніка патрабуецца адмысловага выканання, і не ўсе бяруцца за гэта".