Беларускія вайскоўцы заспяваюць з царкоўнымі харамі

Мерапрыемства распачнецца а 20-й гадзіне ў Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Podleśna 2. Уваход на канцэрт вольны.

У межах фестывалю музычныя ансамблі выканаюць царкоўныя спевы. Акрамя беларусаў заспяваюць польскія, румынскія і балгарскія выканаўцы. Аднак, у адрозненні ад беларусаў, усе яны будуць прадстаўляць рэлігійныя арганізацыі і ўстановы.

Фота — turist.complat.ru