Беларускія зайцы баяцца бегаць ва Украіну
Жывёлы навучыліся адрозніваць беларуска-украінскую мяжу і больш яе не перасякаюць.
Аб гэтым паведаміў старшыня Грамадскага савета пры дзяржаўным упраўленні аховы навакольнага прыроднага асяроддзя Украіны Уладзімір Тарлецкі.
Тарлецкі: “Я быў нядаўна ў Белавежскай пушчы ў Беларусі, і там зубры ходзяць па дарозе. У нас гэтага вы не ўбачыце, і вы не паверыце, але леснікі кажуць, што зайцы навучыліся адрозніваць дзяржаўную мяжу. Калі выпадае снег, то сляды гэтых жывёл бачныя толькі з беларускага боку”, — цытуе чыноўніка “Валынская праўда”.