Беларусы набываюць у Вільні тэлевізары і камп'ютары

"Замежнікі складаюць каля 15% плыні пакупнікоў. З усіх замежнікаў каля 80% — гэта беларусы. Гэтыя лічбы нам вядомыя дзякуючы таму, што пакупнікі афармляюць дакументы на вяртанне падаткаў", — сказаў DELFI кіраўнік гандлёвай сеткі  Euronics Пятрас Чэпкаўскас.

Паводле яго словаў, большую частку беларускіх турыстаў цікавяць тэлевізары, фотаапараты і камп'ютарная тэхніка. У сувязі з высокім мытным зборам яны радзей набываюць буйную бытавую тэхніку.

"Прадстаўнікі мінулага савецкага лагера, як і раней, шануюць такія маркі, як Sony і Sharp. Тавар купляюць, як правіла, на некалькі тысячаў літаў. Беларусы купляюць на большую суму, бо праз абарону ўнутранага рынку імпартныя тавары ў Беларусі  — дэфіцыт", — адзначае Чэпкаўскас.