Беларусы пабачаць усе матчы хакейнага чэмпіянату свету
Іх трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь-2".
Нагадаем, чэмпіянат пачнецца ў пятніцу, 4 траўня, у Швецыі і Фінляндыі. На групавым этапе беларуская зборная правядзе 7 матчаў. Агулам запланаваныя паказы 28 гульняў, 25 з іх будуць транслявацца ў жывым эфіры. Каментатарамі чэмпіянату выступяць Аляксандр Дзмітрыеў, Уладзімір Навіцкі і Аляксандр Цвячкоўскі, інфармуе БЕЛТА.
Матчы беларускай зборнай: 4 траўня — з камандай Фінляндыі (чэмпіёнамі свету), 6 траўня — з Швейцарыяй, 8 траўня — з Казахстанам, 10 траўня — з ЗША, 12 траўня — са Славакіяй, 14 траўня — з Францыяй, 15 траўня — з Канадай.
Матчы серыі плэй-оф пачнуцца 17 траўня.