Беларусы пакінулі сотні мільёнаў долараў у польскіх крамах

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на польскія СМІ, беларусы ў 2012 годзе купілі тавараў больш чым на 250 мільёнаў долараў (800 мільёнаў злотых) і вывезлі іх праз памежныя пераходы Падляскага ваяводства. Гэта на 137 мільёнаў злотых больш, чым у 2011 годзе.

Куплялі пераважна электроніку, прадукты харчавання і будаўнічыя матэрыялы.

Адзначым, што агульны таваразварот паміж Беларуссю і Польшчай у 2012 годзе зменшыўся з 3 мільярдаў долараў да $2,5-2,7 млрд.

Фота — AFP