Беларусы Варшавы будуць пікетаваць французскую амбасаду

Яго удзельнікі будуць патрабаваць арышту кіраўніка МУС Беларусі Анатоля Куляшова. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі “Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі” і “Еўрапейская Беларусь”. Як паведаміў Еўрарадыё прадстаўнік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец, сваім пікетам арганізацыі хочуць падтрымаць позву французскага адваката Уільяма Бурдона да французскай пракуратуры і міністра юстыцыі Францыі.

Нагадаем, што юрыст патрабуе, каб Куляшова неадкладна арыштавалі і змясцілі пад варту. Адвакат абвінавачвае кіраўніка МУС Беларусі ў катаваннях і жорсткім абыходжанні з грамадзянамі пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.

Як вядома, кіраўнік усіх беларускіх міліцыянераў узначаліў у Францыі дэлегацыю Міністэрства ўнутраных справаў на перамовах з Інтэрполам. Не перашкодзіла паездцы і тое, што Анатоль Куляшоў уключаны ў "чорны спіс" Еўрасаюза. Яму забаронены ўезд у краіны ЕС.