"Белавія" можа падаць у суд на "Росавіяцыю"
Пра гэта паведаміў намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.
Па словах Чаргінца, якія перадае interfax.by, тое, што Расія адклікала дазвол на палёты беларускіх самалётаў, парушае палажэнні міжурадавай дамовы пра паветраныя зносіны. Дзеянні расійскіх авіяўладаў Чаргінец назваў незаконнымі.
Нагадаем, што ў чацвер расійскі Мінтранс абвясціў, што з 13 красавіка "Белавіі" забаронена ажыццяўляць авіярэйсы ва ўсе гарады Расіі, акрамя Масквы.
На панядзелак 9 красавіка прызначаныя перамовы паміж беларускімі і расійскімі авіятарамі. Яны пройдуць у Мінску.
Фота — interfax.by