“Белтэлекам” заклікае інтэрнэт-карыстальнікаў да самацэнзуры

Скан ліста даслаў у рэдакцыю charter97.org адзін з чытачоў. Белтэлекамаўцы просяць змяніць DNS-запісы на кампутарах карыстальнікаў, каб правайдэр змог заблакаваць забароненыя сайты, у тым ліку сайт Хартыі-97. Пры гэтым у лісце адзначана, што ў выпадку выкарыстання ў сеткавых наладах іншых IP-адрасоў DNS-сервераў, РУП “Белтэлекам” не нясе адказнасці за няякаснае прадастаўленне паслугаў доступу ў сетку Інтэрнэт або поўную яго адсутнасць.

DNS — гэта кампутарная размеркаваная сістэма для атрымання інфармацыі аб даменах. Дзякуючы кантролю над DNS-запісамі правайдэр можа блакаваць доступ карыстальніка да пэўных сайтаў, маніторыць трафік або перанакіроўваць карыстальніка на сайты-фальшыўкі.