“Белтэлекам” значна пашырыць знешні інтэрнэт-шлюз
Пашырэнне амаль на 90 Гбіт/с адбудзецца як у расійскім, так і ў заходнім напрамках.
Плануецца, што ў расійскім напрамку знешні інтэрнэт-шлюз краіны будзе пашыраны на 40 Гбіт/с у снежні - першым квартале 2012 года. Яшчэ па 10 Гбіт/с - не пазней за 4 і 27 сакавіка 2012 адпаведна.
У заходнім кірунку знешні інтэрнэт-канал будзе пашыраны на 20 Гбіт/с у снежні - першым квартале 2012 года. Яшчэ на 10 Гбіт/с - не пазней за 13 лютага 2012, паведамляе БелТА.
Зараз знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі складае 160 Гбіт/с. У тым ліку 130 Гбіт/c ў расійскім напрамку.