"Белую Русь" пераймянуюць у партыю сёлета на з'ездзе?
Пра такую магчымасць паведаміў намеснік старшыні "Белай Русі", дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шацько.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, дату правядзення з'езду павінна прызначыць рада арганізацыі. Усе абласныя арганізацыі, нібыта, падтрымліваюць ідэю пераводу грамадскага аб'яднання ў фармат партыі.