Бойцы на Нямізе пракуратура дасць прававую ацэнку
Пра гэта заяўляе прэс-служба сталічнай міліцыі.
Нагадаем, у аўтобусе 38-га маршруту кантралёр вылавіла безбілетніка. Калі за "зайца" заступіўся старонні мінчук, гэтага чалавека затрымала міліцыя. Паводле звестак сведкаў, міліцянты пры гэтым беспадстаўна ўжывалі сілу і збілі маладога чалавека да крыві. Самі міліцыянты абвяргаюць гэтыя звесткі.
Гараджане прынялі ўдзел у патасоўцы і перашкаджалі міліцыянтам затрымліваць мінчука. Па звестках міліцыі, якія пераказвае БелаПАН, астатнія ўдзельнікі канфлікту былі дастаўленыя ў пастарунак.
Цяпер па гэтым інцыдэнце вядзецца праверка, апытваюцца яго ўдзельнікі і сведкі.