Больш за беларусаў долар любяць толькі таджыкі і ўзбекі
Такія дадзеныя падае амерыканскі інстытут Гэлапа, які правёў апытанне ў 11 рэспубліках былога СССР.
Самыя высокія сімпатыі да амерыканскага долара зафіксаваныя ў Таджыкістане. Больш за палову насельніцтва гэтай краіны аддае перавагу амерыканскай валюце. Ва Узбекістане 41% насельніцтв акраіны бачаць долар асноўным плацёжным сродкам. На трэцім месцы – наша краіна. 39% беларусаў схільныя давяраць амерыканскаму долару больш, чым іншым валютам.
У апытанні паўдзельнічала больш за тысячу чалавек ў кожнай з краін, паведамляе “Ежедневник”.