Брэд Піт і Анджаліна Джалі вырашылі пажаніцца
Праўда, калі адбудзецца іх вяселле, пакуль невядома.
Свае заручыны зорная пара называе “абяцаннем на будучыню”. Піт і Джалі жывуць разам з 2006 года, але яны не бралі афіцыйны шлюб. У свой час знакамітыя галівудскія акцёры заявілі, што аформяць адносіны толькі пасля таго, як у ЗША дазволяць жаніцца геям і лесбіянкам.
Пара ўжо мае траіх сваіх біялагічных і траіх прыёмных дзяцей, перадае ВВС.