Брэсцкі раённы суд зноў прыняў бок гарвыканкама

Між тым, дамова падпісаная без згоды двух сясцёр, якім належыць палова дома. Адна з іх, Ірына Смірнова, патлумачыла Еўрарадыё:

"Дамова арэнды складзеная Кузубам  з яго ініцыятывы па заяве, якую ён напісаў ад імя трох уласнікаў і паставіў свой адзіны подпіс. У заяве ён указаў маё прозвішча і прозвішча маёй сястры. Ён сам вырабляў дакументы на зямельны надзел, хоць ён - зацікаўленая асоба"

Палову дома недалёка ад цэнтра горада жанчыны атрымалі ў спадчыну ад бацькі і цёткі. Яны настойваюць  на пажыццёвым валоданні зямлёй, баючыся, што арэнда можа быць скасаваная па надуманых прычынах. Але гарвыканкам адмаўляе ім на той падставе, што другая сястра, Антаніна Баглай, жыве ў Літве.

Нагадаем, новы Зямельны кодэкс дае права і замежнікам атрымліваць зямлю ў пажыццёвае валоданне.