Брэстаўчан караюць нават за метал, здадзены дзяржаве

Так, 21-гадовы столінец назбіраў і здаў у Жыткавічах (Гомельская вобласць) 27 тон чорнага і каляровага металу. Атрымаў за яго больш як 40 мільёнаў рублёў. На юнака пачалі крымінальную справу. У брэсцкай абласной міліцыі кажуць, што маладому чалавеку пагражае 3 гады турмы за прадпрымальніцтва без ліцэнзіі.

У Кобрыне 56-гадовы мужчына з сакавіка 2010 года нарыхтоўваў чорны і каляровы металалом і здаваў у “Брэстдругмет” і ў Кобрынскае райспажыўтаварыства. Агулам здаў больш за 38 тон і атрымаў 20 мільёнаў рублёў. На яго склалі пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Мужчыну пагражае штраф да 5 мільёнаў рублёў.

дарэчы, некаторыя “чорныя металісты” вязуць металалом ва Украіну або ў Расію. Гэта больш выгадна, але калі яны патрапяцца, то рызыкуюць атрымаць яшчэ артыкул 228 Крымінальнага кодэкса “Кантрабанда”. 

Фота — mnenie.dp.ua