Брэстаўчанка скрала з абутковай крамы адзін зімовы бот
29-гадовая жанчына схавала яго пад вопратку і спрабавала ўцячы.
Як паведамляе БелаПАН, прадаўцы заўважылі знікненне бота і паспелі ў дзвярах крамы затрымаць зламысніцу. Жанчына патлумачыла, што не магла вынесці з крамы адразу два боты, таму вырашыла красці іх па адным. Дарэчы, кошт такой пары ботаў складае 2 млн 99 тысяч рублёў.
Жанчыну пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яе пачалі крымінальную справу за крадзеж. Раней яе ўжо судзілі па гэтым жа артыкуле.