Брэстаўчанкі ўчыняюць толькі 40% дарожных здарэнняў
Дзеля жанчын ДАІ праводзіць адмысловую акцыю.
Статыстыку паведаміла “Брестской газете” прэс-сакратар абласной дзяржаўтаінспекцыі Наталля Сахарчук. Гэтак яна пракаментавалі здарэнне ў Камянецкім раёне. 22-гадовая дзяўчына не спарвілася з кіраванне “маздай”, з’ехала ў кювет і перакулілася. У выніку аварыі кіроўца і 42-гадовая пасажырка атрымалі пераломы костак.
Па словах маёра Сахарчук, жанчыны, як правіла, возяць сваіх дзяцей. Апошнім часам жанчыны часцей трапляюць у аварыі. Гэтая тэндэнцыя змусіла ДАІ арганізаваць акцыю-конкурс “Бяспечная дарога з мамай”. Яна стартуе 28 чэрвеня. У ёй зарэгістраваліся ўжо каля 100 жанчын-кіроўцаў. Прызы атрымае кожная ўдзельніца.