Брэстчына найменш забруджвала атмасферу ў 2010 годзе

Гэта вынікае з выкладак Міністэрства статыстыкі. За 2010 год прадпрыемствы Брэстчыны выкінулі ў атмасферу крыху больш за 28 тысяч тон цвёрдых рэчываў. Усіх, улучна з Мінскам, выперадзіў Наваполацк – 50 тысяч тон (у Мінску 31 тысяча тон, Гродне – 12 тысяч тон, Гомелі – 11 тысяч тон).

Неаспрэчнае лідэрства ў Віцебскай вобласці – 94 тысячы тон выкідаў. 

Сумарна колькасць цвёрдых выкідаў у атмасферу за 2010 год паменшылася амаль на 20%. Эксперты Міністэрства статыстыкі звязваюць гэта з меншай доляй спальвання мазуту.