Брэсцкі паралімпіец выйграў золата на чэмпіянаце свету

“Выйграў золата. Праўда, толькі на левую руку. Правая траўмаваная. Прыемна выйграваць чэмпіянат свету. Гэта сёмы тытул у мяне. Крыху прастыў, а так усё ў парадку. У Казахстане былі ўдзельнікі з 48 краін свету. Двубоі ішлі з 26 лістапада па 4 снежня.  Двойчы, у паўфінале і фінале, давялося змагацца з маім галоўным сапернікам са зборнай Расіі. Ён дагестанец, з такім вельмі рускім іменем і прозвішчам: Амар Нурудзінаў”, — распавёў Віктар Братчэня Еўрарадыё.

Армрэслер з-пад Брэста выступае ў паралімпійскай катэгорыі (мае пашкоджаную нагу). Раней, бывала, выстаўляўся ў звычайнай і паралімпійскай катэгорыях і браў 4 медалі. Але пры звышнагрузках ёсць высокая рызыка “паламацца” і паставіць крыж на спартовай кар’еры, кажа ён.