Брэсцкіх шчанюкоў-"нелегалаў" пакінуць у Беларусі
На працягу месяца чацвераногія "парушальнікі" будуць знаходзіцца на каранціне.
Увесь гэты перыяд за імі будзе назіраць брэстаўчанка, якая спрабавала незаконна завезці іх з Польшчы, паведамляе сайт Брэсцкай мытні. Потым, калі са здароўем шчанюкоў ўсё будзе добра, рашэннем суда яны могуць быць прададзеныя ў прыбытак дзяржавы.
Нагадаем, што незвычайны груз брэсцкія мытнікі затрымалі 14 сакавіка ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост". У легкавым аўтамабілі жанчыны было выяўлена 7 сумак, у якіх былі 50 шчанюкоў паўтарамесячнага ўзросту розных парод.
Фота: flickr.com