Брэсцкія мытнікі затрымалі кантрабанду на 2 мільярды рублёў

Незадэклараваны груз везлі два беларускія кіроўцы аўтобуса “Сканія”, які следаваў цераз пераход “Варшаўскі мост”.

Агулам яны прыхавалі 6 наручных гадзіннікаў вядомых брэндаў "A.LANGE & SOHNE", "AUDEMARS PIGUET", "BREGUET" і "BULGARI". Таксама яны везлі 5 адзінак завушніц, ланцужкоў і падвесак, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Дарэчы, гадзіннік маркі "BREGUET" можа каштаваць некалькі соцень тысяч долараў. Хіты расійскіх продажаў у залатым корпусе каштуюць 20–40 тысяч долараў. Гадзіннік з нержавеючай сталі “цягне” прыблізна на 10 тысяч долараў.