Брэсцкую актывістку папярэдзіла пракуратура

У папярэджанні гаворыцца пра ўдзел “у арганізацыі не дазволенага гарвыканкамам мітынга”, але адказу адтуль яшчэ не было. Зінаіда Міхнюк мяркуе, што папярэджанне было падрыхтавана загадзя. У ім напісана, што гарвыканкам не даваў дазволу на правядзенне мітынга 10 снежня, у дзень прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

Зінаіда Міхнюк, якая ўзначальвае рэгіянальную арганізацыю прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), расказала, што на мітынгу планавалася абмеркаваць рэзкае збядненне людзей. Арганізатары хацелі таксама давесці людзям адказ уладаў на рашэнні Народнага схода 8 кастрычніка.