Брус Уіліс даў згоду на выпуск гарэлкі ў Беларусі
Гаворка ідзе пра польскую гарэлку ТМ Sоbiеski. Яна ўваходзіць у сямёрку самых знакамітых сусветных алкагольных брэндаў.
Галівудскі акцёр Брус Уіліс па сумяшчальніцтве ўваходзіць у раду дырэктараў BELVEDEREGROUP. Менавіта гэтая кампанія ўхваліла вытворчасць польскай гарэлкі ў Беларусі на спіртагарэлкавым заводзе "Аквадыў", інфармуе Аlconews.ru.
У 2007 годзе Уіліс рэкламаваў польскую гарэлку і атрымаў за гэта, паводле неафіцыйных звестак, ганарар у 16 мільёнаў долараў.