Брытанскі дыджэй трапіў у пасмяротны сэкс-скандал
За гэта яго могуць нават пазбавіць тытула рыцара, атрыманага за вялікі ўнёсак у дабрачыннасць.
Джымі Сэвіл, які доўгі час быў папулярным вядоўцам забаўляльных праграм на ВВС і дыджэем, памёр у 2011 годзе ва ўзросце 84 гадоў. Пры жыцці ён ніколі не быў жанаты і пра яго асабістае ніхто не ведаў. Праўда, падазрэнні ў сэксуальных злачынствах некалькі разоў усё ж усплывалі, паведамляе lenta.ru
30 верасня, амаль праз год пасля смерці вядомага дыджэя, адразу некалькі брытанскіх газет апублікавалі паказанні жанчын. Тыя заяўлялі, што ў 1960-х і 1970-х гадаў Сэвіл сэксуальна іх дамагаўся і нават згвалтаваў. 3 кастрычніка тэлекампанія ITV выпусціла ў эфір дакументальны фільм. Яго аўтары сцвярджаюць, што ахвярамі тэлевядоўцы станавіліся малалетнія дзяўчынкі і адзін раз — хлопчык.
Калі паліцыя ў выніку расследавання знойдзе доказы злачынстваў, то Джымі Сэвіла пасмяротна пазбавяць тытулу рыцара-бакалаўра, які яму ў 1990 годзе прысвоіла каралева Элізабет ІІ.