Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран забыўся дачку ў пабе

Як паведамляюць СМІ, Кэмеран, яго жонка Саманта і 8-гадовая дачка Нэнсі адправіліся ў паб павячэраць. Калі надышоў час ехаць дадому, дзяўчынка пайшла ў прыбіральню, але бацькі не звярнулі на гэта ўвагі.

З меркаванняў бяспекі дадому прэм'ер і яго жонка ехалі на розных машынах. Кожны пры гэтым быў перакананы, што дачка едзе ў іншай машыне. Толькі па прыездзе высветлілася, што Нэнсі так і засталася ў пабе. Па яе давялося вяртацца дадаткова.

Фота — chelsearus.com