Брытанскія мытнікі знайшлі 94 кг сушаных вусеняў
Дзіўны груз знайшлі ў брытанскім аэрапорце Гатвік, у багажы пасажыра, які прыляцеў з Буркіна-Фасо.
Малады чалавек сцвярджае, што гэта яго асабісты харчовы запас і ён будзе спажываць сушаных вусеняў у ежу.
Нягледзячы на гэта груз канфіскавалі і ён падлягае знішчэнню.
У многіх частках Афрыкі сушаных вусеняў сапраўды ядуць, але ў гэтым выпадку ўвоз такіх “прадуктаў” парушыў брытанскія правілы па імпарце прадукцыі жывёльнага паходжання, перадае ВВС.