Букераўскую прэмію атрымаў Джуліян Барнс
Брытанскі пісьменнік-постмадэрніст быў уганараваны за раман "Адчуванне канца".
Твор даўжынёю ўсяго 150 старонак распавядае гісторыю жыцця Тоні – звычайнага чалавека, які прыходзіць да высновы, што яго ўспаміны не настолькі праўдападобныя, як яму здавалася.
Варта адзначыць, што Дж.Барнс тройчы быў у кроку ад галоўнай літаратурнай узнагароды англамоўнага свету, аднак толькі цяпер пісьменнік быў удастоены яе.