Бялыніцкія фельчары перададуць кардыяграму праз смартфон

Новы метад працы укараняюць у бялыніцкіх шпіталях: цяпер фельчары “хуткай дапамогі” змогуць рабіць кардыяграмы сэрца дома ў пацыента і тут жа перасылаць вынікі праз смартфон у шпіталь. Там дзяжурныя лекары будуць расшыфроўваць кардыяграму і тэрмінова паведамляць, калі хвораму пагражае інфаркт – тады пацыента адразу павязуць у шпіталь.

Для гэтых маніпуляцый, паведамляе газета “Зара над Друццю”, у мясцовы шпіталь набылі ЭКГ-апарат, партатыўны камп'ютар ды “сучасны мабільны тэлефон” з выхадам у інтэрнэт. Ці будуць фельчараў дадаткова навучаць карыстанню новымі дэвайсамі, не паведамляецца.