Бяздомны жлобінец абакраў шэсць аўтамабіляў

Як паведамляе БелаПАН, зламыснік выбіраў для крадзяжоў пераважна іншамаркі без ахоўнай сігналізацыі. Толькі аднойчы злодзей разбіў шыбу машыны з сігналізацыяй, выцягнуў мабільнік і ўцёк. Пераважна ж ён ускрываў аўтамабілі пры дапамозе нажніц, абшукваў салон, забіраючы ўсё каштоўнае. Выкрадзеныя рэчы потым збываў.

Самы буйны крадзеж зламыснік учыніў на безахоўнай стаянцы па вуліцы Прамысловай. Праз незачыненыя дзверы ён забраў з аўтамабіля "Опель-Астра" 6 мільёнаў рублёў, 200 долараў, банкаўскія карткі і дакументы.

Падазронага затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу. Раней ён ужо быў асуджаны за падобныя злачынствы.

Фота — auto.onliner.by