Былога мэра Масквы Юрыя Лужкова выклікалі на допыт

Яўка ў судзе была прызначаная на 24 кастрычніка, аднак, як растлумачыў экс-мэр, зараз ён знаходзіцца за мяжой. Лужкоў мае намер з'явіцца да следчага, як толькі вернецца ў Расію, паведамляе агенцтва “РИА Новости”. Нагадаем, што Юрый Лужкоў быў пазбаўлены сваёй пасады год таму ў сувязі са “стратай даверу”.

Фота: mk.ru