Былы гулец БАТЭ Ігар Шытаў апынуўся ў "Мардовіі"

"Прессбол" нагадвае, што Шытаў апынуўся ў маскоўскім "Дынама" ў 2011 годзе. Паводле кантракту, ён належыць масквічам яшчэ тры гады.

Адзначым, што 25-гадовы беларускі футбаліст не трапляў у асноўны склад дынамаўцаў і вельмі рэдка выходзіў на поле. Тым часам, "Дынама" займае ў расійскай Прэм'ер-лізе апошняе, 16-е месца. "Мардовія" — на 14-м радку ў турнірнай табліцы.

На здымку: Ігар Шытаў гуляе ў складзе БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, 2009 г. Фота — bymedia.net