Былы кіраўнік МВФ змешчаны пад арышт у раскошны дом у Нью-Ёрку

Згодна з умовамі вызвалення пад заклад у памеры 1 млн долараў, экс-кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду павінен круглыя суткі не пакідаць сваё жылое памяшканне. Строс-Кана абавязалі таксама насіць электронны бранзалет для вызначэння яго месцазнаходжання, перадае ВВС.

У сераду адвакат фінансіста распавёў журналістам, што яго кліенту “надзвычай сумна” знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Нагадаем, што 62-гадовага Дамініка Строс-Кана вінавацяць у спробе згвалтавання пакаёўкі ў гатэлі. Яму пагражае крымінальны пераслед.