Цела Уга Чавеса забальзамуюць

Такое рашэнне прынялі ўлады краіны. Паводле словаў віцэ-прэзідэнта Нікаласа Мадура, цела Чавеса забальзамуюць, як цела Хо Шы Міна, Леніна, Мао Цзэдуна, калі яно навечна засталося ў шкляной пахавальнай урне.

Цырымонія развітання з Уга Чавесам, які 5 сакавіка памёр да раку, павінна была скончыцца ў пятніцу. Аднак венесуэльскія ўлады прынялі рашэнне працягнуць яе як мінімум на сем дзён. “Камандантэ можна будзе ўбачыць яшчэ цягам не меней за сем дзён, каб народ змог зрабіць гэта без якіхсьці абмежаванняў: насамрэч, іх мільёны, і мы хочам, каб кожны, хто захоча, мог яго ўбачыць”, — прыводзіць словы Мадура РИА Новости.