"Церак" пакаралі за словы Кадырава пра "прадажнага суддзю" (відэа)
Адзін хатні матч грозненскі футбольны клуб правядзе на нейтральным полі.
Таксама ён мусіць выплаціць 100 тысяч расійскіх рублёў штрафу (больш за 3 тысячы долараў). Такое рашэнне ў сераду прыняў Кантрольна-дысцыплінарны камітэт Расійскага футбольнага саюза, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, падчас нядаўняга матча "Церака" і "Рубіна" ў Грозным на 87-й хвіліне суддзя выдаліў футбаліста гаспадароў поля. Адразу пасля гэтага на стадыёне прагучала па гучнай сувязі: "Суддзя прадажная...". Пасля кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў прызнаў, што гэтыя словы пракрычаў ён.
Фота — ria.ru