Чачэнец ішоў у Швейцарыю, каб прасіць палітычнага прытулку

Як паведамляе БелаПАН, чачэнец вяртаўся па наўмысна пакінутыя ў Жэневе пашпарт і грошы. Як выявілася, мужчына ўжо спрабаваў атрымаць у Швейцарыі палітычны прытулак. Два гады, пакуль разглядаліся яго дакументы, ён жыў у Жэневе, паспеў за гэты час назапасіць пэўную суму грошай.

Урэшце яму адмовілі ў палітычным прытулку і дэпартавалі. Але надоўга ў Расіі мужчына не затрымаўся — ён ізноў накіраваўся ў Швейцарыю прасіць палітычнага прытулку.