Чацвёра работнікаў фермы атруціліся настойкай чамярыцы

Здарэнне адбылося ў Мазырскім раёне. Група працаўнікоў фермы дачакалася, калі на нейкі час адлучыўся ветэрынар, і ўзламалі яго шафу. Адтуль яны дасталі бутэльку з настойкай чамярыцы і выпілі яе. Неўзабаве ім стала кепска, людзі сталі губляць прытомнасць. Адзін з іх паспеў паведаміць, што яны пілі. Усіх працаўнікоў фермы шпіталізавалі ў мазырскай лякарні, паведамляе БЕЛТА.

Фота — onliner.by