Чацвёра гватэмальцаў атрымалі па 6000 гадоў турмы
Суд Гватэмалы асудзіў кожнага за ўдзел у масавай расправе над жыхарамі вёскі Лас Дос Эрэс у снежні 1982 года падчас грамадзянскай вайны.
Падчас бойні ў вёсцы былі расстраляныя, задушаныя або забітыя малаткамі больш за 200 чалавек. Такім чынам, за гібель кожнага з жыхароў вёскі былыя спецназаўцы атрымалі па 30 гадоў, паведамляе ВВС.
Ахвярамі грамадзянскай вайны ў Гватэмале сталі прыкладна чвэрць мільёна чалавек.