Чыноўнік: Аптовыя пастаўшчыкі не злоўжываюць павышэннем коштаў

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінгарвыканкама Іосіф Рачыцкі. Па яго словах, павышэнне коштаў звязанае з павелічэннем курсу долара.


Рачыцкі: "У нас не зафіксаваныя факты нейкіх злоўжыванняў у гэтым кірунку. З аднаго боку, калі на міжбанкаўскім рынку сёння існуе курс набыцця валюты 5 тысяч і больш за долар, то, натуральна, у кошт гэтай прадукцыі закладваецца сума, якая пакрывае выдаткі на набыццё гэтай валюты".