Ці будзе плаціць Беларусь за "тэхналагічную" нафту?
Азербайджанская нафта, якая прапампоўваецца па ўкраінскім нафтаправодзе "Адэса-Броды", выцясняе расмйскую Urals і ў сакавіку пачне паступаць на Мазырскі НПЗ.
Аб гэтым заявіў 24 лютага генеральны дырэктар завода Анатоль Купрыянаў, перадае ІА REGNUM. Ён паведаміў, што ў сакавіку прыбудуць чарговыя танкеры з 380 тыс. тон азербайджанскай нафты, якая цалкам выцесніць расійскую нафту з трубаправода.
Усяго ў трубе знаходзіцца каля 600 тысяч тон "тэхналагічнай" нафты. Аб кампенсацыі яе кошту расійскаму боку пакуль нічога не паведамлялася, бо "выцясняецца" Urals на Мазырскі НПЗ. Сума, між тым, вялікая — не менш за 350 млн долараў.