"Дынама" — БАТЭ — 0:0

Было шмат барацьбы, траўмаў і жоўтых картак, а вось галоў гледачы не пабачылі — нулявая нічыя.

Гэтым матчам завершыўся 25-ы тур футбольнага чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе. Яшчэ чатыры гульні адбыліся ў суботу: “Нёман” — “Белшына” — 0:0, "Тарпеда-БелАЗ” — “Брэст” — 0:0, “Гомель” — “Нафтан” — 2:0, “Шахцёр” — “Мінск” — 0:2.

У БАТЭ 49 ачкоў пасля 22 матчаў, у "Шахцёра" — 47, але пасля 23-х паядынкаў, у мінскага "Дынама" — 42 ачкі пасля 23 матчаў. На чацвёртым месцы "Гомель" — 39 ачкоў пасля 21 гульні.

Адзначым, што ў цяперашнім чэмпіянаце БАТЭ і мінскае "Дынама" сустракаліся ўжо тройчы. 21 красавіка на сваім полі дынамаўцы прайгралі барысаўчанам — 0:2, а 1 ліпеня ў Барысаве "Дынама" перамагло з лікам 3:1.

На здымках: Галоўныя трэнеры Алег Пратасаў і Віктар Ганчарэнка. Фота — football.by