У Беларусі аб'яўленае штармавое папярэджанне

Удзень 15 сакавіка працяглы моцны снег, завірухі чакаюцца ў многіх раёнах Беларусі. Вышыня сумётаў павялічыцца ў 2-3 разы. Парывы ветру будуць дасягаць 20-24 метраў за секунду. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 2-8 градусаў марозу.

У суботу, 16 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца снег, на ўсходзе — моцныя снегапады. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-14 градусаў ніжэй за нуль, у дзённыя — 2-8 марозу.

У нядзелю, 17 сакавіка, снегапады спыняцца, але адбудзецца ўзмацненне маразоў. Уначы чакаецца ад 8 да 20 градусаў ніжэй за нуль, удзень — 4-10 марозу, інфармуе БЕЛТА.

Заходняя Еўропа аднаўляецца пасля стыхіі (фота)

Сіноптыкі: У нядзелю чакаеецца да 27 градусаў марозу

Фота — bymedia.net