Да канца года заробкі бюджэтнікаў павышаць не будуць
Тарыфная стаўка першага разраду сёлета больш павялічвацца не будзе.
Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна на online-прыёме грамадзян, перадае БЕЛТА. Па словах чыноўніцы, зараз разглядаецца пытанне пра павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду ў 2012 годзе.
Нагадаем, што ад тарыфнай стаўкі першага разраду вылічваюцца заробкі ўсіх бюджэтнікаў краіны. 1 кастрычніка урад устанавіў тарыфную стаўку першага разраду ў памеры 151 тысячы рублёў.