Дакладчык ПАСЕ па Беларусі: Мы павінны заявіць пратэст

"ПАСЕ не можа рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Мы павінны заявіць пратэст супраць парушэння правоў чалавека, супраць гвалту, які адбываецца. Мы павінны патрабаваць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення затрыманых — экс-кандыдатаў, праваабаронцаў, журналістаў", — падкрэсліла яна.

"Прапаноўваю, каб ПАСЕ даслала выразны сігнал уладам Беларусі. З прычыны цяперашняй сітуацыі асамблея павінна зноў пацвердзіць сваё рашэнне аб спыненні кантактаў на высокім узроўні з Беларуссю і прыпыненні рашэння аб вяртанні беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага да тых часоў, пакуль у краіне не будзе адменена смяротнае пакаранне і ў краіне не будуць ўшанавацца і выконвацца правы чалавека", — заявіла дакладчык ПАСЕ, перадае БелаПАН.