Дапамогу для набыцця гародніны атрымаюць 2,5 % мінчукоў
Агулам іх лік складзе крыху менш за 50 тысяч.
Пра гэта паведаміў чыноўнік Мінгарвыканкама Сяргей Іконнікаў. Па яго словах, сёлета дапамога на набыццё сельгаспрадукцыі павялічылася ў два разы ў параўнанні з леташняй — яна складае 210 тысяч рублёў.
Іконнікаў: "Летась выплочвалася 105 тысяч рублёў з разліку базавай велічыні. Сёлета плануецца 210 тысяч — гэта 6 базавых велічыняў. Гэта звязана з тым, што кошты сур'ёзна выраслі. Такая дапамога будзе аказвацца тым, у каго даход на аднаго чалавека менш за бюджэт пражытковага мінімуму".