Дарогі ад Мінску да абласных цэнтраў могуць стаць платнымі
Пытанне аб з'яўленні новых платных аўтадарог, аб'яднаных у адзіную сістэму, пакуль абмяркоўваецца.
На гэты момант адзінай платнай дарогай у Беларусі з'яўляецца магістраль М1. Яна праходзіць па тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей.
Пакуль не вызначана, з якіх аўтамабіляў будзе спаганяцца плата за праезд на новых платных аўтадарогах. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента "Белаўтадар" Аляксандр Галаўнёў.
Галаўнёў: "Вопыт эксплуатацыі дарогі М1 паказвае дастатковую эфектыўнасць гэтай сістэмы. Пасля рэканструкцыі участкаў дарог па чатыры паласы, я думаю, усе яны будуць платнымі. Цяпер мы прапрацоўваем пытанне з патэнцыяльнымі інвестарамі аб рэспубліканскай сістэме па зборы платы. Пры тым збор аплаты будзе не шлагбаўмны, як на М1, а праз электронную сістэму”.