Дар'я Домрачава выйграла індывідуальную гонку на 15 км
Галоўная саперніца беларускі нарвежка Тора Бергер заняла трэцяе месца.
На другім месцы расіянка Вольга Зайцава.
У Зайцавай Домрачава выйграла 34,6 секунды, у Бергер — 46,8. Даша двойчы прамахнулася на 4-х агнявых рубяжах, Бергер — толькі аднойчы, а Зайцава адстралялася бездакорна.
Надзея Скардзіна была толькі 33-я (2 промахі на агнявых рубяжах), Людміла Калінчык — 38-я (3 промахі), Надзея Пісарава — 41-я (3 промахі), Настасся Дубарэзава — 58-я (7 промахаў), Ірына Крыўко — 63-я (2 промахі).
Адзначым, што 8-ы этап Кубка свету па біятлоне стартаваў у чацвер у расійскім горадзе Сочы.
Тора Бергер заваявала Малы хрустальны глобус у заліку індывідуальных гонак. Яна набрала 168 ачкоў, немка Андрэа Хенкель з 131 ачком на другім месцы, беларуска Дар'я Домрачава — на трэцім, у яе 122 ачкі.
Фота — bymedia.net