Давід Вілья параўнаў гульню супраць БАТЭ з маленькім фіналам
Футбалісты "Барселоны" ужо некалькі дзен рыхтуюцца да матчу з БАТЭ.
Іспанскія журналіста з газеты "El Mundo Deportivo" спецыяльна для "Прессбола" пацікавіліся, што думаюць гульцы "Барсы" пра чэмпіёна Беларусі і будучы матч.
Нападнік Давід Вілья лічыць, што пры гульні дома БАТЭ будзе моцным і небяспечным, тым больш што Беларусь — новая краіна для "Барселоны". Па словах Вільі, каталонцы павінны паставіцца да гэтага паядынку, як да маленькага фіналу. Пасля таго як у першым туры Лігі чэмпіёнаў "Барса" згуляла ўнічыю з "Міланам", любая памылка можа стаць смяротнай, заяўляе ён.
Нагадаем, што матч пройдзе заўтра, 28 верасня, на мінскім стадыёне "Дынама".