Дэфіцыт грэчкі разгледзелі на ўрадавым узроўні
Праблемамі дэфіцыту грэчкі і росту цэн на гэтыя крупы быў вымушаны заняцца прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Сёння на паседжанні Прэзідыўма Саўміна ён патрабаваў ад урада сёлета цалкам забяспечыць унутраныя патрэбы краіны ў крупяных культурах, у тым ліку, у грэчцы.
Паводле аграрыяў, гандлёвым арганізацыям трэба каля 25 тыс. тон грэчкі, перадае БЕЛТА.